У Францыі расследуюць усплёск суіцыдаў у France Telecom

Як паведамляюць замежныя СМІ, пракуратура Францыі расследуе самагубствы больш як 30 супрацоўнікаў кампаніі France Telecom у 2005-2010 гадах. Акурат тады кампаніяй кіраваў Ламбар.

Прафзвязы вінавацяць яго ў ціску на кіруючае звяно карпарацыі, якое выклікала частыя нервовыя перагрузкі ў персанала. Некаторыя з нябожчыкаў адкрыта называлі France Telecom прычынай свайго сыходу з жыцця.

Ламбара пасля допыту адпусцілі на волю пад заклад у 100 тысяч еўра.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі