У дамах на вуліцы Белуша ў Гродне з’явілася гарачая вада

Аб гэтым Еўрарадыё расказалі жыхары дамоў. Яны таксама расказваюць, што батарэі пакуль халодныя. У іншых раёнах горада ацяпленне аднавілася цалкам. "Зараз яшчэ цяплей стала, чым учора было", - паведамляюць гродзенцы.

Тым часам каментаваць сітуацыю ў гродзенскіх цеплавых сетках адмаўляюцца. Галоўны інжынер прадпрыемства Юрый Шмакаў коратка паведаміў: “Я вам аб гэтым нічога не скажу”.

Нагадаем, што аварыя адбылася каля 3-й гадзіны ночы. У выніку некалькі дамоў па вуліцы Белуша былі адселеныя, а ва ўсім Кастрычніцкім раёне Гродна ўзніклі праблемы з гарачай вадой і ацяпленнем.

Жыхар Гродна: “На кухню ўжо не магу зайсці — такі холад” (фотарэпартаж)

У маразы гродзенцы засталіся без ацяплення (падрабязнасці)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі