У цэнтры Бостана стралялі, загінуў паліцыянт, спыняўся рух метро (фота)

Загінуў паліцыянт, які адказваў за парадак на тэрыторыі кампуса. Цяпер адзін з будынкаў навучальнай установы ачэплены паліцыяй, сілавікі правяраюць тэрыторыю, у тым ліку і з верталёта. Там былі чутны стральба і выбухі. Неўзабаве з'явілася паведамленне, што падазраваны ў забойстве паліцыянта затрыманы.

З-за стральбы спынены рух на "чырвонай" лініі бостанскага метрапалітэна, на станцыях ідзе праверка.

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў панядзелак падчас міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі (грамадзянка Кітаю і двое амерыканцаў, сярод якіх — васьмігадовае дзіця), 183 атрымалі раненні. Сёння былі абнародаваныя фота і відэа падазраваных у выбухах у Бостане.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі