У царкве пад Пружанамі знайшлі таямнічыя надпісы (фота)

Некаторыя тэкставыя надпісы на цаглінах царквы Святога Мікалая ў Засімавічах чытаюцца цалкам або часткова. Сярод іх можа быць імя ахвярадаўцы на царкву — "Hieronimus", мяркуе аўтар знаходкі, мясцовы паэт і аматар гісторыі Мікола Папека. Менавіта на той цагліне стаіць і дата — "1591".

Адзначым, што на сённяшні дзень афіцыйная дата ўзвядзення царквы — 1811 год. Таму цяпер храм можа "пасталець" адразу на некалькі стагоддзяў.

Іншыя надпісы на цаглінах яшчэ трэба расчытваць.

Фота — Еўрарадыё

Фота царквы — з Вікіпедыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі