У брэсцкай лякарні дзяцей лечаць у палатах з цвіллю на столі (фота)

Такую карціну можна назіраць у пульманалагічным аддзяленні Брэсцкай абласной дзіцячай лякарні.

Вось што распавяла Еўрарадыё брэстаўчанка Паліна. Яе дзіця днямі выпісалася з гэтай лякарні:

Паліна: "У гэтай палаце, канешне, жорстка. Я яшчэ ў адну зазірала, але там толькі пачынае гэтая цвіль распаўсюджвацца. У калідоры яна цягнецца таксама, але самая жорсткая карціна ў душы — там таксама ўсё чорнае. Я такога ў жыцці яшчэ не бачыла! Яно ж атрутнае вельмі, а дзеці ўсім гэтым дыхаюць".

Па словах жанчыны, рабіць рамонт у лякарні не спяшаюцца: "Персанал, можа, ужо звыкся з гэтым. Іх нібыта ў новы будынак збіраюцца перасяліць, але ўсё ніяк не пераселяць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі