У беларускім інтэрнэце з’явіцца новая пошукавая сістэма

Публічнае тэставанне новай сістэмы адбудзецца сёлета ў сакавіку. Ігар Маханёк, супрацоўнік кампаніі Google і спецыяліст па пошукавых сістэмах вітае гэтую ініцыятыву. “Гэта будзе толькі добра, бо гэта стане магчымасцю развіцця для маладых сайтаў. Праз такі пашукавік яны будуць знаходзіць сваю аўдыторыю”, — адзначыў спецыяліст у жывым эфіры Еўрарадыё.

Але пры гэтым зрабіць якасны пашукавік складана і патрабуе вялікіх інвестыцый. На рынку з такім прадуктам складана ўтрымацца. Напрыклад, у Расіі кампанія mail.ru толькі два гады таму запусціла ўласную пошукавую сістэму і дагэтуль мае вельмі малую долю на рынку. А вось Rambler увогуле закрыў свой пашукавік, бо гэта было нявыгадна. Звычайна прасцей карыстацца ўжо існуючымі пошукавымі сістэмамі.

Будаваць пошукавую сістэму толькі для адной краіны ці адной мовы нявыгадна з пункту гледжання бізнэсу, лічыць Ігар Маханёк. Лепей сачыць за тым, каб міжнародныя пошукавыя сістэмы паляпшалі працу ў пэўнай краіне, напрыклад, у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі