У Беларусі павінна з’явіцца сетка прыватных дзіцячых садкоў
Такую ідэю агучылі на паседжанні калегіі Міністэрства адукацыі 25 траўня.
Са словаў намесніка міністра Казіміра Фарыно, на прыватныя садкі ёсць попыт у рэгіёнах краіны. За кошт такіх установаў можна вырашыць праблему забеспячэння дзяцей месцамі з садках, якіх увесь час бракуе.
Разам з тым чыноўнікі адзначаюць, што кошт паслуг прыватнага дзіцячага садка можа перавышаць кошт навучання ў гімназіях і нават у ВНУ. Таму, як лічыць першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, варта пракантраляваць ў прыватных садках выкананне адукацыйных праграм, а таксама прасачыць за ўзроўнем кваліфікацыі педагагічных работнікаў, перадае БелаПАН.