У Беларусь вярнуўся “халяўшчык Лёня Галубкоў”

Як выявілася, яе заказчыкі — баранавіцкія прыхільнікі Сяргея Маўродзі, якіх у горадзе налічваецца ўжо больш за дзясятак. Гэтыя людзі вераць у выгаднасць далучэння да фінансавых пірамід, іх нават не бянтэжыць гісторыя з мільёнамі падманутых укладчыкаў, якая здарылася ў Расіі на пачатку 1990-х гадоў.

Як высветліў партал TUT.by, рэклама МММ у Баранавічах была размешчаная без узгаднення з адміністратыўна-тэхнічнай інспекцыяй, супрацоўнікі якой самі ў шоку ад зместу рэкламы. Але ж пры гэтым была згода ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Баранавіцкага райвыканкаму.

Адміністратыўна-тэхнічная інспекцыя ўжо накіравала запыт на ўзгадненне рэкламы ў абласное ўпраўленне гандлю. Спецыялісты мяркуюць, што адказ будзе адмоўным і рэкламу неўзабаве здымуць.

Фота: Twitter