У Баранавічах на ўборку буракоў пасылаюць работнікаў райвыканкаму
У калгасах не хапае рабочых рук.
У Баранавіцкім раёне непрыбранымі стаяць яшчэ 68% гародніны, 54% ад пасаджаных цукровых буракоў, 63% кукурузы на зерне і нават 30% кукурузы на зялёны корм. Таму ў адну з гаспадарак — “Шчара-Агра” — 11 кастрычніка накіравалі на працу супрацоўнікаў Баранавіцкага райвыканкама.