У Бабруйску затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі на Дзяды

Грамадскія актывісты разам з іншымі вернікамі выйшлі з царквы, дзе адбывалася малітва за нявінна закатаваных. Са свечкамі ў руках яны накіраваліся на плошчу Перамогі, дзе рэпрэсаваным усталяваны помны знак. На падыходах да плошчы людзей атачылі супрацоўнікі міліцыі і заштурхалі ў аўтобус.

Актывістаў адвезлі ў пастарунак на вуліцы Гогаля і загадалі выключыць мабільныя тэлефоны. Пакуль вядомыя імёны дваіх затрыманы — гэта Алена Тоўсцік і Арцём Маркачоў, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі