У авіятары ідуць, набраўшы з трох тэстаў 72 балы

120808 Martynovich VNUmescy.mp3

Еўрарадыё вырашыла даведацца, як паступаюць тыя, каму мы пасля давяраем сваё здароўе, спакой і жыццё.

Прахадны бал у будучых атамшчыкаў на “будаўніцтве цеплавых і атамных электрастанцый” -189! Але студэнты выпраўляюцца, супакойваюць Еўрарадыё на факультэце.

“Кагосьці адлічваем, калі дрэнна вучыцца. Усё залежыць ад студэнта, а не ад балаў. У нас і многія платнікі пераходзяць на бюджэт. А там трэба, каб не менш за 75% дзявятак і дзясятак”, - расказваюць на факультэце.

І як пасля яны будуць на АЭС працаваць… Добра, што на платнае сёлета не бралі!

На вайсковы факультэт Вышэйшага авіяцыйнага каледжа бяруць з... 72 баламі на “тэхнічную эксплуатацыю авіяцыйнага абсталявання”. Па падліках Еўрарадыё, гэта ў 5 разоў менш, чым патрабуюць з будучых дыпламатаў у БДУ.

У калонках пазначаныя балы па тэстах і пазнака аб залічэнні на вайсковы факультэт Вышэйшага авіацыйнага каледжа.

І гэта з трох іспытаў і атэстата! Тэсты можна было здаць на 15 балаў і… стаць авіятарам?

У дэканаце Еўрарадыё зноў супакойваюць, маўляў, дысцыпліна іх падцягне.

“Залежыць ад чалавека. Але ў гэтым годзе горш сітуацыя з баламі. Гэта, відаць, дэмаграфінчы спад. Шмат людзей не прайшло медыцынскі агляд…” - расказваюць у дэканаце вайсковага факультэта.

І скардзяцца, што моладзь... не хоча вучыцца.

У Акадэмію МУС на факультэт міліцыі паступаюць, маючы 161 бал па трох тэстах і атэстаце. А на эканамічным праве для Памежнага камітэта будуць вучыць студэнтаў, якія набралі ўсяго 113 балаў.

Для патрэб Камітэта дзяржкантролю ў Акадэміі МУС прахадны не самы маленькі – 206 балаў. Гэта калі параўноўваць з астатнімі праваахоўнікамі.

У медыкаў справы лепш – самыя нізкія прахадныя – ад 296 на медыка-прафілактычным да 350 на фармацэўтычным.

Амаль дагналі міжнародныя адносіны. Мяркуючы па апошніх міжнародных стасунках нашай краіны, дыпламатам давядзецца складана не толькі на вучобе.

Фота: airplanes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі