У акруговыя выбарчыя камісіі увайшлі спявак Ярмоленка і барэц Мядзведзь

Склад акруговых выбарчых камісій стаў вядомы 9 ліпеня. З іх фармаваннем ЦВК справіўся літаральна за некалькі дзясяткаў хвілін. Як аказалася, трапілі туды і вядомыя асобы, не звязаныя з палітыкай — лідар ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка і спартовец і трэнер, трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь.

“Я думаю, што будзе цікава даведацца, чым гэтыя людзі кіраваліся, калі ішлі ў склад камісій”, — паведаміў Алег Гулак.

Нагадаем, што парламенцкія выбары пройдуць 23 верасня. Выбарчая кампанія стартуе ад 15 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі