У абменніку на віленскім вакзале беларус здаў 40 мільёнаў рублёў

У абменніку Medicinos bankas на віленскім аўтавакзале беларус сёння памяняў 40 мільёнаў рублёў на долары. Пра гэта Еўрарадыё распавёў яшчэ адзін наш суайчыннік, які таксама мяняў рублі:


"Хлопец памяняў рублі на долары. Чэргі ў абменнік усяго чалавек 5. Але кожны стаіць перад касай 20-30 хвілін. Таму што шмат хто мяняе мільёнамі"


У самім абменніку Еўрарадыё пацвердзілі, што часам беларусы прыносяць і вялікія сумы. Але ў асноўным здаюць па 3-5 мільёнаў рублёў.


Сёння курс у літоўскім банку 4200 рублёў за долар, 6150 – за еўра. Курс мяняецца на працягу дня некалькі разоў, распавяла супрацоўніца банка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі