Турму на Акрэсціна зачыняюць на еўрарамонт з 1 кастрычніка
Гэта славуты Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, што знаходзіцца на 1-м завулку Акрэсціна.
У самой турме гэтую навіну інтэрнэт-газеце "Беларускія навіны" адмовіліся каментаваць. Аднак стала вядома, што праект капрамонту ЦІП быў распрацаваны яшчэ ў снежні 2011 года. У выніку мадэрнізацыі будуць перапланаваныя і замененыя ўнутранае аздабленне памяшканняў і вентыляцыйная сістэма, а таксама аконныя блокі.
На час рамонту ЦІП "сутачнікі" будуць адбываць пакаранне ў ізалятары часавага ўтрымання. Ён размешчаны ў суседнім будынку.
Нагадаем, што праваабаронцы і грамадскія актывісты неаднаразова падавалі скаргі на ўмовы ўтрымання ў турме на Акрэсціна.
Фота — interfax.by