Тозік хоча браць грошы за лекаванне выпівох і курцоў

Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, насельніцтва павінна памятаць, што клопат пра здароўе — абавязак кожнага.

Віцэ-прэм'ер спадзяецца, што неўзабаве будуць прынятыя змены ў закон "Пра ахову здароўя". Іх сутнасць у тым, што людзі, якія трапляюць нецвярозымі ва ўстановы аховы здароўя, павінны кампенсаваць выдаткі на лячэнне. Тозік кажа, што ў лякарню п'яным трапляе кожны шосты. Таксама чыноўнік лічыць, што курцы павінны кампенсаваць лячэнне ад хвароб, якія ўзнікаюць у выніку палення. Гэтыя меры падтрымлівае і міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Між тым, 45-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе грамадзянам Беларусі права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Праваабаронца Гары Паганяйла сумняецца, што шлях, прапанаваны чыноўнікамі, дапаможа пераадолець праблему алкагалізацыі насельніцтва. На яго думку, можа з'явіцца больш інвалідаў.

Фота — ukrinform.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі