The Toobes і сябры сыграюць "доўгі-доўгі рок-н-рол"

У межах вялікага еўрапейскага канцэртнага туру ў падтрымку свайго апошняга альбома “Generation” трыа The Toobes ладзіць вялікі канцэрт у Мінску. Апроч “Тубсаў” на сцэну клуба Re:Public выйдуць каманды The Blackmail i Fantastiques.

 “У Мінску мы вырашылі зрабіць трайную прэзентацыю са сваімі сябрамі – гуртамі The Blackmail i Fantastiques, - распавядаюць удзельнікі The Toobes. -  Гэта нашы любімыя сябры, мы маем з імі шчыльныя стасункі і наша музыка пераплятаецца з іхняй. Таму і вырашылі зрабіць сумесны канцэрт. То бок, гэта будзе доўгі-доўгі рок-н-рол. Трайны сольны канцэрт”.


Канцэрт адбудзецца 31 сакавіка. Першыя 150 квіткоў на канцэрт музыкі аддаюць па 30 тысяч. І варта спяшацца. Бо ў дзень канцэрта кошт квітка вырасце да 70 тысяч рублёў.

Фота: http://www.facebook.com/thetoobesofficial

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі