Талін перайшоў на бясплатны грамадскі транспарт
За гэта летась прагаласавалі большасць удзельнікаў рэферэндума.
Права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце маюць усе талінцы, зарэгістраваныя ў рэестры жыхароў эстонскай сталіцы, а таксама навучэнцы да 19 гадоў, незалежна ад месца рэгістрацыі.
РІА "Новости" паведамляе, што для бясплатнага праезду трэба набыць адзіную праязную картку. Пры ўваходзе ў аўтобус, тралейбус ці трамвай яе трэба прыкласці да электроннага рэгістратара.
Талінская мэрыя выдаткавала на праект 12 мільёнаў еўра. Штодня грамадскім транспартам у сталіцы Эстоніі карыстаюцца больш за 100 тысяч чалавек.
Фота — ria.ru