Сёння суд разгледзіць касацыйную скаргу Атрошчанкава, Малчанава і Новіка
Судовае паседжанне пачнецца ў 10.00 па адрасе вул. Дуніна-Марцынкевіча, 1/3.
5 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд прэс-сакратара Андрэя Саннікава - Аляксандру Атрошчанкаву. Разам з журналістам будуць разгледжаныя скаргі на прысуды Аляксандру Малчанаву і Зміцеру Новіку.
Паседжанне будзе праходзіць без удзелу Атрошчанкава, Малчанава і Новіка ў залі суда.
Нагадаем, 2 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска суддзя Тацяна Чаркас вынесла прысуд: журналісту Аляксандру Атрошчанкаву - 4 гады, Зміцеру Новіку - 3,5 года, Аляксандру Малчанаву - 3 гады пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.