Ці зможа БАТЭ перапыніць бяспройгрышную серыю “Баварыі”?

Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе на мінскім стадыёне "Дынама" супраць нямецкай "Баварыі". Гэты матч для барысаўчан стане другім у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. У першай сустрэчы, якая прайшла ў французскім горадзе Ліль, БАТЭ быў мацнейшы за аднайменны клуб. Тады гульня скончылася з лікам 3:1 – гэта была першая ў гісторыі БАТЭ перамога ў групавым этапе ЛЧ.

На перадматчавых прэс-канферэнцыях трэнеры і гульцы абодвух клубаў былі стрыманымі ў ацэнках, нахвальваючы сапернікаў. Аднак букмекеры і эксперты аддаюць перавагу нямецкаму клубу. “Баварыя” выйграла апошнія 9 матчаў і знаходзіцца на ўздыме, нягледзячы на некаторыя кадравыя складанасці (фота з трэніроўкі "Баварыі" ў Мінску). Да пераваг БАТЭ можна залічыць хіба толькі родныя сцены ды гульнявую практыку – у Германіі сезон толькі распачаўся.

Квіткі на стадыён яшчэ можна набыць, хаця напярэдадні каля кас расцягнуліся вялікія чэргі. Прамая трансляцыя гульні пачнецца на канале “Беларусь 2” у 21.30. Праваахоўнікі абяцаюць падвойны кантроль пры ўваходзе на стадыён. Будзе забаронены праход з сумкамі і заплечнікамі. Піратэхніку і незарэгістраваную сімволіку канфіскуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі