Сяргей Пукст прэзентуе тэрапеўтычна цяжкі альбом

Адзін з самых нестандартных сучасных беларускіх музыкаў Сяргей Пукст прэзентуе першы за 8 гадоў студыйны альбом "Внутреннее". Дыск з’явіўся ў продажы ў галерэі "Ў" яшчэ у чэрвені, але яго афіцыйная прэзентацыя адбудзецца толькі цяпер.

27 верасня Сяргей Пукст з’явіцца на сцэне ў галерэі "Ў" у вобразе беласнежнага Апалона, на якога будзе праецыравацца відэаінсталяцыя, створаная фатографам і дызайнерам Алексам Жарнасекам. З дапамогай песень музыка распавядзе сваю версію міфа пра Апалона і Дафну.  Уваход на прэзентацыю будзе вольным.

Асаблівасць гэтага альбома, па словах  Сяргея Пукста, у беспрэцэдэнтнай спробе ўтрымаць увагу слухача, і ў той жа час — у жаданні “выбіць з-пад яго ног рознага кшталту прытопванне”і прымусіць слухаць:

“Я намагаўся максімальна "выбіць з-пад ног" слухача рознага кшталту прытопванне, каб ён выпаў з гіпнатычнай мернасці метру і ўключыў вушы. Менавіта таму гэта цяжкі альбом. Я задумваў яго як тэрапеўтычна цяжкі. Ён ідзе супраць агульнага – і глыбока памылковага, на мой погляд, – руху музычнага развіцця "ад тэксту да рытму". Сённястала нормай, што тэкст як бы і не трэба слухаць, таму ён часцяком і пішацца вельмі дэкаратыўна. Мая мэта ў тым, каб прачысціць адпаведныя рэцэптары людзей, прымусіць іх зноў сапраўды ўважліва слухаць”.


27 верасня ў галерэі "Ў" Сяргей Пукст з прэзентацыяй альбома "Внутреннее". Пачатак – 19.00. Уваход вольны.

Даведка:

(017) 286 3168,

(017) 284 53 99.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі