Сярэдні заробак па мінскім метрапалітэне — 4,1 млн рублёў

Па словах галоўнага рэвізора Мінскага метрапалітэна Аляксандра Салея, заробак прыбіральшчыц — 3,5 млн рублёў, а змена ў іх працягваецца 12 гадзінаў.

"Праца вельмі цяжкая, трэба прыбіраць снег, смецце, вельмі працяглая па часе. Таму тут у нас недахоп людзей", — сказаў Салей на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
 
У фонд заработнай платы працаўнікоў мінскага метрапалітэна ідуць грошы ад рэкламы, размешчанай ў метро. За 2012 год на рэкламе на станцыях метро зарабілі 11 мільярдаў рублёў, з іх у вагонах метро — каля 9 мільярдаў рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі