Сям'я асуджанага ўкраінскага экс-міністра не збіраецца з'язджаць з краіны

Яна кажа, што спадзявалася на апраўдальны прысуд, але ведала, што ўлада такога не дазволіць напярэдадні выбараў у Вярхоўную раду.

Нагадаем, што героя Памаранчавай рэвалюцыі Юрыя Луцэнку асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яго взінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў на пасадзе міністра ўнутраных справаў.

Як перадае сайт "Подробности", Еўрасаюз у асобе Кэтрын Эштан ужо выказаў расчараванне прысудам. Па яе словах, гэта сігнал аб працягу ва Украіне судовай практыкі, якая не адпавядае міжнародным стандартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі