Суздальцаў: Я сышоў не на знак пратэсту, а проста паесці

Паведамляецца, быццам Суздальцаў дэманстрацыйна падняўся і выйшаў з залы, калі прагучала тэза, што слабаразвітая, але агрэсіўная  Расія захапіла больш развітую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае. Сам Суздальцаў тлумачыць свой выхад больш празаічна:

Суздальцаў: "Я выслухаў даклад, і мы проста пайшлі паесці, шчыра кажучы. Такія выступы і заявы нам не ў навінку. Натуральна, я ніякай дэманстрацыі не выяўляў. Мы з жонкай проста пайшлі перакусіць..."

На кангрэсе беларусістаў Суздальцаў выступае з сваім дакладам. Ён з зацікаўленнем слухае выступы іншых дакладчыкаў і канстатуе, што ёсць розныя думкі, але на тое і канферэнцыя, каб выказваць розныя думкі — у тым ліку і радыкальныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі