Супрацоўнікам "Белтрансгазу" забараняюць казаць, наколькі выраслі заробкі

Нагадаем, што ў канцы мінулага года "Белтрансгаз" цалкам быў выкуплены Расіяй. Кіраўніцтва "Газпраму" абяцала істотна павялічыць заробкі работнікаў беларускага прадпрыемства. Гучалі нават такія лічбы, як сярэдні заробак у 14 млн рублёў.

Між тым адзін з работнікаў распавёў парталу Onliner.by, што ў снежні атрымаў на рукі каля 1 млн 850 тысяч рублёў. У студзені гэтаму ж работніку выдалі каля 3 мільёнаў рублёў. Па яго словах, прыкладна на 70% вырасла прэмія.

У той жа час начальства забараняе работнікам распавядаць пра заробкі нават у калектыве паміж сабой. Сітуацыя даходзіць да абсурду: пры запрашэнні работнікаў на працу ім адмаўляюцца назваць будучы заробак.

У прэс-службе "Белтрансгаза" каментаваць гэтую інфармацыю адмовіліся. Прэс-служба "Газпрама" таксама пакуль не дае ніякіх каментароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі