Суды па справах невыязных перанесеныя па просьбе МУС

Падставай стала тое, што прадстаўнікі МУС не з'явіліся ў суд у прызначаны час. Замест свайго супрацоўніка яны даслалі ў суд ліст.

Алег Гулак: “Суд пачаўся са спазненнем на паўтары гадзіны — чакалі хоць нешта ад Міністэрства ўнутраных спраў. У выніку быў атрыманы і зачытаны ліст з МУС, у якім прагучала, што яны просяць перанесці на 10 гадзін на пятніцу, на 20 ліпеня. Перанеслі таксама і справу Бандарэнку і Лябедзькі. Лябедзька на заўтра прызначаны, Бандарэнка — на заўтра, на пасля абеду”.

Нагадаем, што праваабаронца абскарджваў дзеянні міністэрстваў юстыцыі і ўнутраных спраў. 13 сакавіка Гулаку выдалі даведку, што яму з 5 сакавіка 2012 года забаронены выезд з Беларусі. З даведкі вынікала, што праваабаронцу выставілі грамадзянскі пазоў у судзе. Гулак падаў скаргу ў суд на Мінюст і МУС за неправамернае абмежаванне права на выезд. Судовае паседжанне планавалася правесці яшчэ 6 красавіка, аднак тады яно было адкладзенае на няпэўны тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі