Суд над Сімбіровым адклалі да 18 траўня

7 траўня ў Мінскім раённым судзе разглядалі адміністрацыйную справу актывіста кампаніі "Гавары праўду", барда Ігара Сімбірова. Яго затрымалі 6 траўня на прыватным канцэрце пад Мінскам. Ігара Сімбірова адпусцілі, перадае Радыё "Свабода".

Міліцыянты склалі на музыку пратакол, што ён быў нецвярозы і лаяўся матам. Сам Сімбіроў кажа, што больш за тры месяцы не ўжывае алкаголь і на яго напісаны паклёп. На знак пратэсту супраць несправядлівасьці актывіст быў гатовы пачаць бестэрміновую галадоўку. 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі