Суд над Лябедзькам, Калякіным і Атрошчанкавым ніяк не можа пачацца

Як паведамляе Радыё "Свабода", каля ганку аршанскага суда сабраліся некалькі актывістаў, якія чакаюць, калі сюды прывязуць затрыманых апазіцыянераў.

Нагадаем, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Атрошчанкава уначы на 28 сакавіка ў Оршы знялі з цягніка Мінск-Масква. Яны накіроўваліся ў Маскву, адкуль меркавалі вылецець у Брусэль для сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, "невыязных" апазіцыянераў вінавацяць у дробным хуліганстве.

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі