Стыў Тайлер прадэманстраваў свае фота з падбітым вокам і з выбітымі зубамі

Жахлівыя фота твара Стыва Тайлера – лідара Aerosmith – паказаў амерыканскі тэлеканал NBC у праграме Today Show. Як паведамляе партал Spinner.com, Тайлер сам даслаў у рэдакцыю NBC свае фота з выбітымі зубамі і разбітым брывом. Нагадаем, у аўторак Стыў Тайлер страціў прытомнасць і моцна разбіў твар, калі мыўся ў душы у гатэлі сталіцы Парагвая Асуньс’ён, дзе Aerosmith мусілі адыграць канцэрт. У выніку Тайлеру спатрэбілася хуткая медыцынская дапамога, а канцэрт быў перанесены на некалькі дзён.

Тайлер абвяргае чуткі пра тое, што прычынай падзення стаў алкаголь. Паводле музыкі, ён “завязаў” з гэтай справай, а ўпаў па прычыне праблем са страўнікам. У любым выпадку, кажа музыка, што “інцыдэнт не паўплываў на гастрольны тур гурта”.

Паводле newsru.com, www.gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі