Стыхія пашкодзіла дзясяткі дамоў у Пінскім раёне

У Пінскім раёне Брэсцкай вобласці стыхія пашкодзіла 44 будынкі, з іх — 21 жылы. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Паблізу вёскі Купяцічы на полі былі пашкоджаныя пасевы — плошча ўдакладняецца (мяркуецца, што не менш за 200 гектараў).

Моцны вецер таксама пашкодзіў апоры ліній электраперадачы і пакінуў абясточанымі шэраг раёнаў Гродзенскай вобласці. Па інфармацыі на дадзены момант, без святла застаюцца 4 населеныя пункты ў Навагрудскім раёне, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі