Стаўка рэфінансавання ўзнялася яшчэ на 2 пункты
Ад 13 ліпеня яна складзе 20%, паведамляе Нацбанк. Гэта ўжо шостае падвышэнне за бягучы год.
Як сказана ў афіцыйным паведамленні Нацбанка, гэта зроблена для правядзення паслядоўнай працэнтнай палітыкі. Планамернае падвышэнне працэнтных ставак будзе спрыяць прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках, умацаванню курса нацыянальнай валюты і ўмацаванню даверу да яе з боку ўсіх эканамічных агентаў.
На сёння стаўка рэфінансавання 18%. У пачатку 2011 года яна была 10,5%