Следам за Магілёвам і Гомелем падаражэе праезд і ў Мінску

З сённяшняга дня ў рэгіёнах праезд у грамадскім транспарце падаражэў на 50 рублёў — ад ранейшых 700 да 750. У сталіцы пайшлі чуткі, што за квіток адвядзецца плаціць 1200 рублёў замест цяперашніх 850.


Але, як паведамляе auto.onliner.by, у "Мінсктрансе" гэтыя чуткі абвяргаюць. Квіток падаражэе толькі на 50 рублёў. Адпаведную пастанову транспартнікі перадалі ўжо на візаванне ў Мінюст і Мінгарвыканкам.


Калі прапанову ўхваляць, то падаражэнне адбудзецца напрыканцы гэтага тыдня ці на наступным.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі