Скандал: Біятланістка Дар'я Домрачава можа застацца без патронаў

Немцы спасылаюцца на адсутнасць дазволу на экспарт патронаў у нашу краіну. БЕЛТА піша, што яны кажуць пра эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі з Еўрасаюза ў Беларусь. Пры гэтым беларускі бок мае з фірмай дзейны кантракт і здзейсніў перадаплату у памеры 34 тысячы еўра. Беларуская біятлонная зборная мусіла атрымаць 290 тысяч патронаў, а цяпер вымушаная спадзявацца на свае запасы.

Для вырашэння сітуацыі падключаецца МЗС Беларусі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі