Сільвіё Берлусконі хочуць асудзіць на 3 гады і 8 месяцаў турмы

Па версіі абвінавачання, Берлусконі і менеджмент Mediaset незаконна павялічвалі закупныя кошты на амерыканскую тэле- і кінапрадукцыю. Розніца паміж рэальным і скажоным коштам на правы тэлетрансляцыі ішла ў "чорныя фонды", зарэгістраваныя ў афшорах. Акрамя таго, Mediaset падазраюць скажэнні фінансавай справаздачнасці і ўхіленні ад выплаты падаткаў, інфармуе РБК.

Пракурор Фабіё дэ Паскуалі на працэсе паведаміў, што даказана сувязь былога прэм'ер-міністра з фондамі ў афшорных зонах.

Сам медыямагнат адпрэчвае ўсе абвінавачанні на свой адрас. Наступнае слуханне прызначана на 2 ліпеня.

Фота — reporterus.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі