Шведская амбасада пакуль працуе ў звычайным рэжыме

Прадстаўнік шведскай дыпмісіі ў Беларусі паведаміў РІА "Новости", што пра ўсё ён і яго калегі даведаліся з сённяшняга паведамлення МЗС Беларусі. "Пакуль працуем у звычайным рэжыме", — кажа ён.

Паводле словаў супрацоўніка шведскай амбасады, працягваецца выдача візаў і праца з наведвальнікамі. Ён адзначыў, што пасля ад'езду з Мінску ўсіх працаўнікоў амбасады Швецыі беларускім грамадзянам давядзецца афармляць візы ў іншых краінах, напрыклад, у Расіі.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што ўлады Беларусі не працягнулі акрэдытацыю амбасадару Швецыі ў нашай краіне Стэфану Эрыксану. Пачалася сапраўдная дыпламатычная вайна паміж Мінскам і Стакгольмам. У МЗС Беларусі падкрэсліваюць, што гаворка пра разрыў дыпламатычных адносінаў не ідзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі