Швед:Калі Лукашэнка вызваліць палітвязняў, ЕС дазволіць яму прыехаць да нас

“Па-першае, у яго мусіць быць запрашэнне. Пасля мусіць быць атрыманае пацверджанне з Міністэрства ўнутраных справаў. Я думаю, мы можам гэта зрабіць. Але галоўнае патрабаванне, як вы ведаеце, каб Аляксандр Лукашэнка выпусціў палітвязняў. Думаю, калі ён вызваліць усіх палітзняволеных, ЕС дазволіць яму прыехаць”, — так пілот самалёта з "цацачным дэсантам" Томас Мазэці патлумачыў  Еўрарадыё магчымы прыезд Аляксандра Лукашэнку ў Швецыі.

Нагадаем, арганізатары “цацачнага дэсанту” запрасілі кіраўніка Беларусі на сустрэчу ў Швецыю. Так Пэр Кромвэл, Томас Мазэці, Ганна Ліна Фрэй адрэагавалі на позвы беларускага КДБ з’явіцца ў Мінску цягам 10 дзён для правядзення следчых дзеянняў.

Еўрарадыё пацікавілася, ці рыхтуюцца шведы сустрэцца з прадстаўнікамі КДБ у Швецыі ці на нейтральнай тэрыторыі. Томас Мазэці ў адказ кажа, што сустрэцца з Лукашэнкам значна цікавей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі