Шпілеўскі: Незаконных паставак нафтапрадуктаў не можа быць

Нагадаем, Аляксандр Сурыкаў заявіў, што расійскі бок вывучае пытанне рээкспарту Беларуссю нафтапрадуктаў. Нібыта, яны звярнулі ўвагу на тое, што Беларусь іх прадае за мяжу больш, чым можна выпрацаваць з нафты.

"Усе пастаўкі нафтапрадуктаў праходзяць у адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі, — цытуе словы Аляксандра Шпілеўскага БЕЛТА. — Я сцвярджаю як старшыня мытнага камітэта: ніякіх незаконных паставак за мяжу не існуе, іх проста не можа быць".

Паводле слоў Шпілеўскага, "усё, што ўваходзіць і выходзіць у краіну, пад жорсткім кантролем мытных службаў".

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі