Шэф-рэдактара "Нашай Нівы" вінавацяць ва ўхіленні ад войска

Нагадаем, што на мінулым тыдні Андрэя Дынько не выпусцілі з Беларусі і абвясцілі, што яму забаронены выезд за межы краіны. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі яму цяпер выдалі даведку, што ў спіс невыязных ён уключаны за "ўхіленне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыве".

38-гадовы Дынько — старшы лейтэнант запасу, адзначае nn.by. Ён лічыць прычыну адмовы на выезд юрыдычным нонсэнсам: не можа быць прызваны на службу той, хто ўжо звольнены ў запас. Да таго ж, ніякіх позваў у ваенкамат Дынько не атрымліваў.

Дарэчы, такую ж прычыну забароны на выезд вызначылі для былога палітвязня і кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Платформа" Андрэя Бандарэнкі. Але ў ваенкамаце Бандарэнку паведамілі, што нікуды яго не прызывалі.

Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі