Сёння ў многіх краінах адзначаюць Дзень бацькі
Гэтае свята пачалі адзначаць больш як сто гадоў таму ў Злучаных Штатах.
У 1909 годзе амерыканка Санора Смарт вырашыла, што такім чынам варта ўшанаваць ейнага бацьку — Уільяма Джэксана Смарта. Пасля смерці жонкі ён здолеў адзін годна выхаваць шасцярых дзяцей. З прапановай заснаваць Дзень бацькі Санора Смарт звярнулася да ўладаў і прапанову падтрымалі.
Услед за ЗША Дзень бацькі ў трэцюю нядзелю чэрвеня пачалі адзначаць у Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Францыі, Кітаі, Японіі ды іншых краінах. Зрэшты, некаторыя маюць свае нацыянальныя “татавы дні”. Немцы святкуюць яго ў дзень Узнясення, аўстралійцы — у першую нядзелю верасня, а італьянцы — 19 сакавіка.