Сёння Уладзімір Пуцін двойчы тэлефанаваў у Мінск

Як паведамляе РІА "Новости", спачатку Пуцін паразмаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Гутарка ішла на тэмы, "звязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы". Пасля гэтага расійскі прэм'ер пагаварыў па тэлефоне з прэм'ерамі Беларусі і Казахстана.

Нагадаем, новая інтэграцыйная структура — Адзіная эканамічная прастора — запрацавала з 1 студзеня 2012 года на прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Мяркуецца, што ўнутры яе будзе забяспечана свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і капіталаў праз дзяржаўныя межы краін-удзельніц.

На здымку з архіву прэм'еры Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Пуцін. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі