Сёння працягнецца суд над службай “Кнігі -- поштай”
Паседжанне перанеслі праз масавую няяўку сведкаў.
28 ліпеня ў Кастрычніцкім раённым судзе Мінска а 10-й гадзіне пачаўся суд над Алесем Яўдахам — заснавальнікам службы "Кнігі— поштай". Але ён быў перанесены на наступны дзень. Пачатак сёння а 10-ай гадзіне.
Распаўсюдніка беларускіх кніг і аўдыёдыскаў вінавацяць у незаконнай
прадпрымальніцкай дзейнасці (артыкул 233 частка 1 Крымінальнага кодэксу).
Пакаранне паводле гэтага артыкула — ад штрафа да трох гадоў пазбаўлення
волі.
Нагадаем, справу на Яўдаху пачаў у траўні 2010 году Дэпартамент фінансавых
расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Следчыя выклікалі кліентаў сэрвісу
"Кнігі — поштай" і распытвалі, навошта яны пералічвалі грошы
распаўсюдніку кніг.
Сам Яўдаха кажа, што ў лютым 2010 года супрацоўнікі Міністэрства па падатках і
зборах зладзілі ў яго кантрольны закуп — замовілі некалькі дзясяткаў кнігі
"Маладафронтаўцы". Пасля гэтага ў службы "Кнігі — поштай" і
пачаліся праблемы.