Сёння апазіцыя вырашае, ці ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах

Сёння пройдуць чарговыя кансультацыі ў рамках "шасцёркі". Палітычныя сілы абмяркоўваюць стратэгію ўдзелу ці няўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Нагадаем, што ў кааліцыю, акрамя Партыі БНФ, уваходзяць АГП, рух "За Свабоду", аргкамітэт БХД, грамадзянская кампанія "Гавары праўду!", партыя левых "Справядлівы свет".

Янукевіч: "Агульнага плану пакуль што няма. Ёсць некаторыя падыходы, якія супадаюць. Ёсць некалькі прапановаў рашэнняў. І сёння яны будуць абмяркоўвацца".

Па словах Янукевіча, згоды наконт таго, ці варта абавязкова ўдзельнічаць у выбарах, паміж удзельнікамі кааліцыі пакуль няма. Магчыма, агульная пазіцыя будзе агучаная пасля сённяшняга паседжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі