Алімпійская футбольная зборная Беларусі прайграла Егіпту — 1:3

Матч праходзіў у Глазга на стадыёне “Хэмпдан парк” ― нацыянальнай арэне зборнай Шатландыі. Для выхаду ў чвэрцьфінал беларусам дастаткова было згуляць унічыю. Аднак зборная Егіпта дамінавала на полі большую частку матча і заслужана перамагла. Зборная Беларусі вяртаецца на радзіму.

Галы ў браму Аляксандра Гутара забівалі Махамед Салах (56-я хвіліна), Марван Махсен (73) і Махамед Абутрыка (79). Толькі ў канцы матча Андрэй Варанкоў забіў гол прэстыжу.

У іншым матчы нашай групы Бразілія выйграла ў Новай Зеландыі — 3:0. Такім чынам, у 1/4 фінала прайшлі бразільцы і егіпцяне.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі