"Сэндзі" атакуе на ЗША, 30 чалавек загінулі, мільёны без святла (фота)

У гэтым штаце ўведзены рэжым надзвычайнага становішча пасля таго, як ураган "Сэндзі" абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША.

Як адзначае ВВС, шквальны вецер выклікаў паводку і прывёў да транспартнага калапсу ў Нью-Ёрку. Ён жа прывёў да адключэння электрычнасці.

У Нью-Ёрку ўзровень вады ў адным з раёнаў горада падняўся амаль на чатыры метра, затопленымі апынуліся тунэлі гарадскога метро.

***

Улады Нью-Джэрсі эвакуююць людзей — прарвала плаціну.

Улады Нью-Джэрсі эвакуююць жыхароў трох невялікіх гарадкоў на поўначы штата — Муначы, Літл-Феры і Карлстад, бо прарвала плаціну. Звестак пра пацярпелых няма.

Фота з сацыяльных сетак

Дарэчы, у сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі акулы на вуліцах Нью-Ёрка, але высветлілася, што гэта фэйк.

***

Улады Нью-Ёрка заявілі пра калапс транспартнай сістэмы.

Упершыню з 1888 года на працягу ўсяго дня не будзе працаваць Нью-Ёркская фондавая біржа.

Фота — nytimes.com

Паводле апошніх звестак, без святла ў ЗША засталіся каля 6 мільёнаў чалавек, інфармуе ВВС.

Фота — AFP

На АЭС у Нью-Джэрсі павышаны ўзровень бяспекі.

Фота — Reuters

Фота з сацыяльных сетак

***

Ураган "Сэндзі" стаў галоўным "героем" сацыяльных сетак

Знакамітасці і палітыкі каментуюць падзеі ў ЗША на сваіх старонках у Facebook і Twitter, змяшчаюць здымкі.

Адныя, што знаходзяцца ў Нью-Ёрку альбо Вашынгтоне, заклікаюць маліцца і думаць пра добрае. Іншыя, якія далёка ад эпіцэнтру падзеяў, заклікаюць не распаўсюджваць негатыў і паніку.

Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куіма "запосціў" каля сотні "твітаў" пра ўраган, яшчэ больш іх напісаў губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці.

***

Як паведамляе Reuters, найбольш адчувальны ўдар стыхія нанясе па штатах Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Канектыкут і Пенсільванія. Вецер і падаючыя дрэвы рвуць лініі электраперадач. У зонах затаплення ў мэтах бяспекі электрычнасць адключаецца. Ужо амаль тры мільёны чалавек у 11 штатах на ўсходзе і паўночным-усходзе краіны засталіся без святла, сотні дамоў разбураныя. У Нью-Ёрку затопленыя некаторыя станцыі метро, адменены рух грамадскага транспарту, зачыненыя школы і афіцыйныя ўстановы.

У ЗША і Канадзе загінулі не менш за 13 чалавек. Вядома, што на аднаго мужчыну ўпала дрэва, інфармуе CNN. На Манхэтэне абрынулася сцяна шматпавярховага дома, пра ахвяраў інфармацыі няма.

У сталіцы Злучаных Штатаў не працуе грамадскі транспарт, амаль няма машынаў на вуліцах, не лётаюць самалёты. Бязспынна ідзе дождж, узмацняецца вецер. Чакаецца найбольшая паводка за апошнія 15 гадоў.

Паведамляецца пра выбух на электрападстанцыі ў Нью-Ёрку, у якім цяпер гаспадарыць "Сэндзі".

Фота — Reuters

У Нью-Ёрку вецер зламаў пад'ёмны кран, які працаваў на будаўніцтве хмарачоса.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі