Sciana развіталася з Брэстам і падалася за мяжу

Гурт Sciana скончыў “развітальны” міні-тур па Беларусі канцэртам у родным Брэсце. Прычыны часовага спынення канцэртнай дзейнасці з’явіліся ў СМІ яшчэ напярэдадні тура. Як растлумачыў тады дырэктар гурту Зміцер Назараў, уся справа ў цяжкасцях, якімі суправаджаецца арганізацыя рок-канцэртаў у Беларусі. Развітвацца ж з выступамі па-за яе межамі Sciana не збіраецца.

Кампанію брэсцкім альтэрнатыўшчыкам у “Будзьма-туры” (менавіта так была названая серыя беларускіх канцэртаў) склаў украінскі Роллік’с. Разам ў апошнія дні красавіка яны паспелі выступіць у Мінску, Гродна, Віцебску і Брэсце. Гурты ўжо неаднаразова сустракаліся на адной пляцоўцы - на фэстах «БУГаРОК» у Брэсце і «Тры шрубы» ў Гродне ў 2011-м годзе. Вынікам творчага сяброўства стала песня “Беларусь -Украіна”, запісаная «Сцяной» разам з вакалістам Роллік’с Змітром Ігнатавым. Яе прэзентацыя - галоўная фішка на канцэртах “Будзьма-тура”. Апроч сумеснага трэка, беларускага слухача чакала яшчэ адна прэзентацыя – другі альбом Роллік’с «Перетворися на зброю».  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі