Савет міністраў запланаваў на 2013 год 7 пахаванняў (дакумент)

“Дастаткова вялікая колькасць членаў урада ў старым узросце.
І заўсёды трэба пра іх памятаць. Усякае бывае. Бывае і так, што нехта сыходзіць
з жыцця”,
— тлумачаць Еўрарадыё ў Саўміне незвычайную пазіцыю ў плане выдаткаў
на 2013 год.

Мы там угледзелі пазіцыю “пахаванні, 7 шт.” Выдаткуюць на іх
29 мільёнаў. Калі падзяліць на сем, то атрымаецца зусім няшмат. Нешта каля 500
долараў.

Як таксама даведалася Еўрарадыё, такі пункт у гадавым
бюджэце Савета міністраў – звычайная справа. Аднак у апараце Саўміна гавораць,
што калі гэтыя 29 мільёнаў атрымаецца зэканоміць – будуць толькі рады.