Sang Sattawood выдаюць мяккі і гарманічны альбом

Гурт Sang Sattawood амаль падрыхтаваў да выдання альбом “Tree”. Апроч новых песень, на дэбютным дыску будуць перазведзеныя трэкі, якія раней выдаваліся ў якасці дэма-версій. Калі параўноўваць з канцэртным гучаннем, то альбом атрымліваецца больш мяккім ды гарманічным. У вакале з'явілася больш джазавасці, а ў аранжыроўках адчуваецца ўплыў 30-х гадоў ды свінга. Але пры гэтым, прызнаюцца музыкі, не губляецца гаражнае блюз-рокавае гучанне.

"Мы як дрэва з трыма каранямі, - каментуе вакалістка Sang Sattawood Кацярына Усава. - Нас трое, а "три" - гэта тры па-руску, і "три" - гэта "дрэва" па-англійску. Нам вельмі падабаецца ўсё, што звязанае з лесам, з казкамі, з міфалогіяй, з жывёламі, якія насяляюць лес, і гэта, ў прынцыпе, будзе адлюстроўвацца і ў альбоме. На ім будуць песні пра розныя міфічныя месцы, жывёл, людзей ды істот, якія іх насяляюць".

Прэзентаваць кружэлку музыкі будуць 12 красавіка ў клубе Re:Public. Сам альбом з'явіцца ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу бліжэй да гэтай даты, але пакуль ён знаходзіцца на стадыі звядзення. Разам з Sang Sattawood на канцэрце выступіць гурт Clover Club, які таксама прэзентуе дэбютны альбом “Random Mood Jukebox”.

Фота: photojur.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі