Сайт change.org заблакавалі за спам?

Як стала вядома Еўрарадыё старонка з онлайн-петыцыямі рассылае шмат лістоў на розныя рэсурсы ў Беларусі, у тым ліку, на электорнную пошту  пракуратуры. Магчыма, гэта стала прычынай блакіроўкі. З-за вялікай колькасці запытаў маглі пачацца збоі, і каб абараніць сістэму, рэсурс магла заблакіраваць сама сістэма. Магчыма, ён быў заблакаваны прымусова, але тое, што гэта звязана з рассылкай лістоў, амаль не выклікае сумневаў. Белтэлекам пакуль устрымліваецца ад каментарыяў.


"Адна з функцый сайта - адпраўка лістоў наўпрост адрасату. Калі чалавек складае петыцыю, ён можа паставіць электронную пошту адрасата, напрыклад, пракуратуры. І кожны раз, калі нехта падпісвае петыцыю, ліст аўтаматам адпраўляецца. Напрыклад, па справе пра бакланаў 16 тысяч чалавек падпісалася, супраць смяротнага пакарання — 67 тысяч чалавек. Вы ўявіце, што 67 тысяч мэйлаў былі адпраўленыя ў пракуратуру, КДБ, суд", — кажа Зміцер Савелаў, каардынатар кампаній Change.org па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.


Такая бамбардзіроўка лістамі магла стаць прычынай блакіроўкі сайта. Але ж законам гэта не прадугледжана, зачыніць доступ да сайта за спам нельга. Доступ абмяжоўваецца толькі на сайты з "чорнага" спіса, ды і тое, толькі для дзяржаўных установаў. Зачыніць сайт за спам можа хостынг-правайдар. Але change.org дагэтуль адчыняецца з іншых краін. Відавочна, гэта не той выпадак. Адміністрацыя пакуль высвятляе прычыны блакіроўкі сайта. Але мяркуюць, што блакіроўка звязаная з петыцыямі, якія падпісвалі людзі.


"Складана сказаць, з-за якой петыцыі, — разважае Савелаў. — Журналісты ў Беларусі лічаць, што з-за Сурапіна і Башарымава. Пасля таго, як мы даслалі інфармацыю а не, пасля таго, як накіравалі вялікі ліст, сайт знік".

У Генпракуратуры Еўрарадыё пацвярджаюць, што да іх прыходзіць шмат лістоў з адраса change.org. І не толькі ім, але і іншым дзяржорганам.


"Рассылаюць спам, і што рабіць? Не толькі пракуратуры але і ў іншыя дзяржорганы. Там усіх, напэўна, пазабівалі ў адрасаты".


Магчыма, гэта і стала прычынай блакіроўкі.


Сервер change.org знаходзіцца ў Сан-Францыска. Яго магчыма адчыніць праз браўзер “Опера” ў рэжыме турба ці мабайл. А таксама праз проксі-серверы.


З вынікаў трасіроўкі дамена change.org бачым, што доступ заблакаваны. Калі мы пішам адрас сайта ў браўзер, з нашага камп’ютара ідзе запыт на ДНС-сервер, які выдае нам лічбавы IP-адрас, гэта калі зусім проста. У нашай сітуацыі гэтага не адбываецца, IP-адрас нам не даюць.


Знаходзім IP-адрас сайта самі. Трасіроўка наўпрост па IP-адрасе дае цікавейшы вынік. Наш запыт даходзіць да службы Белпак і спыняецца недзе на знешнім шлюзе. Па простаму, наш запыт да сайта не выпускаюць за мяжу. То бок доступ заблакаваны не толькі праз ДНС але і праз IP-адрас.

Трасіроўка спыняецца на вузле asbr4.net.belpak.by — гэта той самы знешні шлюз. Калі паглядзець на прыкладзе сайта Еўрарадыё, то павінна быць так:

На момант публікацыі за Сурапіна і Башарымава падпісаліся амаль 1500 чалавек. Усе гэтыя петыцыі дасылаюцца на электронную пошту Генпракуратуры. А сайт з тэрыторыі Беларусі даступны праз проксі-серверы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі