Рубінаў лічыць папулізмам абнародаванне заробкаў чыноўнікаў

Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі Еўрарадыё прапанавала публікаваць дэкларацыі чыноўнікаў. На гэта кіраўнік дзяржавы адказаў, што чыноўнікі і так падаюць дэкларацыі, а публікаваць іх няма патрэбы.

Анатоль Рубінаў таксама заявіў, што дзяржслужбоўцы, а таксама чальцы іх сем'яў штогод падаюць дэкларацыі. "Асабіста я гатовы ў любы момант апублікаваць свае прыбыткі. Хоць лічу гэтую прапанову папулісцкай. Ніякай таямніцы тут няма, усё і без таго кантралюецца", — перадае БЕЛТА словы старшыні Савета Рэспублікі.

Рубінаў нагадаў, што ў Беларусі закон пра дзяржслужбу забараняе чыноўніку займацца камерцыйнай дзейнасцю. Прыбыткі могуць быць толькі ад навукі, выкладання, творчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі