Рома Пратасевіч вярнуўся дадому

16-гадовы ліцэіст сышоў з сям’і праз ідэйны канфлікт з бацькамі. Падставай стаў удзел Рамана ў маўклівай акцыі пратэсту. Па словах юнака, праз свае палітычныя перакананні яму давялося перайсці з Ліцэя БНТУ ў звычайную сярэднюю школу, нагадвае “Наша Ніва”.

Канфлікт з бацькамі ўзнік напярэдадні “маўклівай акцыі” 21 верасня. Хлопца адгаворвалі туды ісці, але ён заявіў, што ўсё адно далучыцца да пратэсту.