У Расіі пакажуць рэтраспектыву фільмаў Хашчавацкага
Рэжысёр Юрый Хашчавацкі стаў лаўрэатам "Лаўровай галіны". Гэта расійскі фэст негульнявога кіно і тэлевізіі.
Вядомы кінарэжысёр узнагароджаны на ім бронзавай скульптурай "Лаўр".
"Лаўровая галіна" з'яўляецца найбуйнейшым арт-док фэстам Расіі. Яна праходзіць пад эгідай Саюза кінематаграфістаў Расіі ды Міжнароднай кінаакадэміі.
Беларускі рэжысёр аздначаны ўзнагародай прэстыжнага кінафоруму за ўнёсак у кінадакументалістыку. Ужо сёння на фэсце адкрыецца рэтраспектыва фільмаў Юрыя Хашчавацкага. Прадстаўляць іх будзе сам рэжысёр.
Цырымонія ўзнагароджання прызначаная на 15 снежня, паведамляе сайт АГП.
Фота — svaboda.org